viasna on patreon

Шклоў: На малой радзіме Лукашэнкі з выбаршчыкамі сустрэўся Някляеў

2010 2010-12-01T18:59:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shklou-dom-kult.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

1 снежня Шклоў наведаў кандыдат ў прэзідэнты Уладзімір Някляеў, дзе ў памяшканні мясцовага Дома культуры сустрэўся з мясцовымі выбаршчыкамі.

Распавядае назіральнік пры Шклоўскай раённай камісіі Міхаіл Кучарэнка, які асабіста прысутнічаў на сустрэчы:

- Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева прайшла ў цэлым арганізавана, ніякіх перашкод яе правядзенню не чынілася. Я асабіста не лічыў, колькі людзей пажадала сустрэцца з кандыдатам у памяшканні шклоўскага Дома культуры, магу толькі адзначыць, што было больш за пяцьдзесят чалавек. Людзей магло было б быць больш, але сустрэча адбывалась у працоўны час (14 гадзін). Прысутнічалі і прадстаўнікі мясцовай “вертыкалі”: намеснік старшыні райвыканкама па ідэалогіі Андрэй Кунцэвіч, старшыня Шклоўскай раённай камісіі па выбарах прэзідэнта, начальнік ідэалагічнага аддзела райвыканкама Аляксандр Давыдовіч, начальнік аддзела культуры Галіна Валозіна. Сустрэча працягвалася больш за паўтары гадзіны, пытанняў Уладзіміру Някляеву задавалі вельмі шмат. У асноўным яны датычыліся яго поглядаў на далейшы шлях развіцця нашай краіны.

Міхаіл Кучарэнка таксама паведаміў, што бліжэйшым часам у Шклове з выбаршчыкамі будуць сустракацца давераныя асобы кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Па звестках назіральніка, сам дзеючы кіраўнік краіны сваю малую радзіму да выбараў наведваць не збіраецца.

Раней 29 лістапада у сваім родным горадзе з выбаршчыкамі сустракаўся кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, які пастаянна пражывае ў Шклове.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства