viasna on patreon

Пінск: Таямніца ахоўваецца надзейна

2010 2010-12-01T18:21:43+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gryf_sakretnasci.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Месцы працы сяброў камісіі засакрэчваюцца нават ад іншых сябраў гэтай жа камісіі. Так, прадстаўнік Партыі БНФ, Аляксандар Рамановіч, які з’яўляецца сябрам пінскай участковай камісіі № 26, паспрабаваў даведацца, дзе працуюць ягоныя калегі па камісіі. Гэтыя дадзеныя патрэбны былі яму для праверкі законнасці фармавання складу выбарчай камісіі. Старшыня камісіі не пажадаў адказаць на пытанне, і тады Аляксандр Рамановіч накіраваў афіцыйны запыт у Пінскую гарадскую выбарчую камісію. У адказ прыйшло паведамленне, што склад камісіі адпавядае артыкулу 34 Выбарчага кодэксу Беларусі: “сярод 13 сябраў камісіі няма ніводнага суддзі, пракурора, кіраўніка выканаўчага і распарадчага органа, а таксама дзяржаўнага служачага”.  Аднак, спраўдзіць гэта немагчыма, таму, што месцы працы сяброў участковай камісіі прадстаўніку Партыі БНФ так і не выдалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства