viasna on patreon

6 красавіка ў Мінску падчас акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, прысьвечанай чацьвертай гадавіне з дня сьмерці віцэ-сьпікера Вярхоўнага Савету 13 скліканьня Генадзя Карпенкі, супрацоўнікі АМАПу затрымалі сябраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі – Сяргея Лапусту і Андрэя Козела.

2003 2003-04-07T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сяргея Лапуста і Андрэй Козел былі затрыманыя за распаўсюд ўлёткі з інфармацыяй пра Генадзя Карпенку. Яшчэ адна абставіна азмрочыла дзень памяці Генадзя Карпенкі. Напярэдадні невядомыя зьбілі малодшага брата Генадзя Карпенкі ў раёне Паўднёвага Захаду ў Мінску. Паводле ягоных словаў, зламысьнікі дзейнічалі нахабна і прафэсійна. У малодшага Карпенкі нічога не забралі, таму рабаўніцтва адпаведныя органы могуць выключыць са сваіх вэрсіяў. На думку Аляксандра Карпенкі, напад на яго непасрэдна зьвязаны з імем ягонага брата, зь якім ён сустракаўся за тры гадзіны да гэтак званага інсульту. Паводле словаў малодшага Карпенкі, спадар Генадзь у той дзень пачуваўся добра, і нішто не прадвяшчала аб хуткай ягонай сьмерці. (Паводле Радыё Рацыя)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства