viasna on patreon

“Пінскі веснік” надрукаваў тэзісы перадвыбарчай праграмы Аляксандра Лукашэнкі

2010 2010-11-30T15:40:56+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinski-viesnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадская газета “Пінскі веснік” у № 95 ад 30 лістапада, у рубрыцы “19 декабря – выборы Президента Рэспублики Беларусь” надрукавала тэзісы перадвыбарчай праграмы дзеючага кіраўніка дзяржавы пад назвай “Вместе мы достигнем своих целей! Вместе – мы Беларусь!”.

Акрамя таго, да тэзісаў дададзены спіс давераных асобаў кндыдата ў прэзідэнты А.Р.Лукашэнкі па Брэсцкай вобласці. У лік давераных асобаў уваходзяць: старшыня аблвыканкаму, рэктар БДТУ, старшыня абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, генеральны дырэктар СП “Санта Імпэкс Брэст”, загадчыца гінекалагічным аддзяленнем Баранавіцкай гарадской бальніцы №2.

У гэтай жа рубрыцы газета падае даволі грунтоўную інфармацыю пра складанне спісаў выбаршчыкаў і права грамадзян азнаёміцца з гэтым спісам.

Перадвыбарчы пазітыў газеты сапсавала яе другая паласа. Тут у дзіўным артыкуле пад назвай “Презрение и прозрение” апісаны незайздросныя лёсы беларускіх палітуцекачоў і ўдзельнікаў праграмы Кастуся Каліноўскага. Аўтар артыкула нават прыводзіць у прыклад пінскіх апазіцыянераў, праўда не называючы іх прозвішчаў. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства