viasna on patreon

Слухайце штотыднёвую праваабарончую праграму “Людзьмі звацца!” на хвалях Радыё Рацыі

2010 2010-11-30T10:52:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/rr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Радыё Рацыя” - праграма “Людзьмі звацца!”, якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.

Праграма складаецца з чатырох паасобных рубрык: “Хроніка пераследу”, “Час выбару”, “Інтэрв’ю са змагаром за дэмакратычныя каштоўнасці” і “Захаваем жыццё”.

Час выхаду праграмы ў эфір – 15-05 (паўтор - серада 0:05-1:00 і субота 7:05-8:05). Таксама ў гэты час яе можна слухаць праз інтэрнэт на сайце www.racyja.com

Сёння, 23 лістапада, у чарговым выпуску праграмы “Людзьмі звацца!” слухачоў чакаюць агляд-хроніка парушэнняў правоў чалавека, у якой прадстаўлены найбольш гучныя факты пераследу за мінулы тыдзень.

У рубрыцы “Час выбару” - асвятленне хады выбарчай прэзідэнцкай кампаніі і аналіз парушэнняў выбарчых правоў грамадзянаў, якія выявілі ўдзельнікі незалежнага маніторынгу "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Госць нашай праграмы - намесніца старшыні «АБ’яднання БАцькоў» «АБ-БА» з Беластоку Аліна Ваўранюк.

На пачатку 1980-х маладыя беларусы Беласточчыны былі захопленыя беларускай ідэяй, якая толькі пачынала па-сапраўднаму адраджацца ў часы польскай «Салідарнасьці». У лістападзе 1988 году нефармальны рух атрымаў афіцыйны статус, было зарэгістравана «Беларускае аб’яднаньне студэнтаў» (БАС). БАС займаецца культурніцкімі і адукацыйнымі праграмамі з мэтаю падтрымкі беларускай культуры і тоеснасьці беларусаў у Польшчы. Аднак, бадай, самым гучным і маштабным вынікам дзейнасці арганізацыі стаў фэстываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча», назва якога ўтварылася ад абрэвіятуры БАС. Беларускае аб'яднаньне студэнтаў – адна з найбольш актыўных арганізацыяў беларускай меншасьці ў Польшчы. Настаўніца беларускай мовы ў пачатковай школе №4 Беластоку Аліна Ваўранюк з’яўлялася не толькі адной з заснавальніц студэнцкага аб’яднаня, зараз яна актыўна працягвае працу ў абраным аднойчы накірунку. Пра тое – гутарка Яніны Стэфанчук з намесніцай старшыні «АБ’яднання БАцькоў» «АБ-БА» Алінай Ваўранюк.

У рубрыцы “Захаваем жыццё” – справаздача з семінару “Праблемы прымянення смяротнага пакарання ў Беларусі і іх асвятленне ў СМІ” для журналістаў, які прайшоў ў Менску 26 -27 лістапада, іншая актуальная інфармацыя па праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі.

Наша краіна адзначыла 80-я ўгодкі з дня нараджэння пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. З гэтай нагоды ў музычных паўзах – песні на словы Караткевіча ў выкананні Зміцера Вайцюшкевіча і WZ orkiestra.

Радыё Рацыя – першае незалежнае інфармацыйна-забаўляльнае FM-радыё ў Польшчы на беларускай мове. Галоўнай мэтай Беларускага Радыё Рацыя з’яўляецца стварэнне грамадзянам Беларусі доступу да незалежнай інфармацыі аб падзеях і развіцці сітуацыі ў Беларусі, Польшчы, Еўропе ды свеце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства