Орша: Агітацыйныя плакаты дазволена клеіць у … неіснуючых крамах
Палітычныя актывісты, расклейваючы аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі ў Прэзідэнты, сутыкнуліся з шэрагам праблемаў - у некаторых дазволеных для расклейкі месцах не існуе... саміх месцаў.
Так, ужо больш за пяць гадоў у Оршы няма крамаў "Лань" і "Кругозор", у якіх паводле рашэння гарвыканкама дазволена змяшчаць агітацыйныя матэрыялы.
Тое ж рашэнне гарвыканкама дазваляе расклейваць плакаты ў будынку падаткавай інспекцыі, але па адрасе, з якога яна 4 гады таму перахала ў адмыслова пабудаваны для будынак.
Шэраг устаноў, дзе гарвыканкам дазволіў размяшчаць агітацыю, катэгарычна адмовіліся браць аб'явы пра сустрэчы з кандыдатамі ў Прэзідэнты. Так, адміністрацыя Гарадскога цэнтра культуры і крамы "Фаварыт" аргументавалі адмову тым, што ў іх няма аніякіх стэндаў для аб'яваў.
У некаторых дазволеных выканкамам месцах адміністрацыя зрывала аб'явы адразу пасля таго, як з'язжалі актывісты. Прынамсі, такое было заўважана ў ліцэі машынабудавання, дзе аб'явы зніклі праз 10 хвілін пасля таго, як іх наклеілі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”