Міхаіл Волчак, якога ўчора зьбілі супрацоўнікі АМАП у цывільным арыштаваны на 12 сутак.
Паводле пастановы суда Маскоўскага р-на г. Мінска Міхаіл Волчак арыштаваны на 12 сутак арышту за нібыта зьбзейсьненае ім “дробнае хуліганства”.
Нагадаем, што Міхаіл Волчак быў схоплены ўчора асобамі ў цывільным на адной з вуліц г. Мінска. Міхаіла даставілі ў РУУС Маскоўскага р-на г. Мінска і абвінавацілі ў 'дробным хуліганстве' (арт. 156 КаАП РБ). У суд Міхаіла даставілі ў цяжкім стане, у яго зламаны палец на руцэ, падскочыў ціск. Па словах Міхаіла ён быў моцна зьбіты супрацоўнікамі міліцыі.
Праваабарончаму цэнтру 'Вясна' сталі вядомыя прозьвішчы 'асобаў у цывільным', якімі апынуліся супрацоўнікі АМАПу Шэйко і Кулінковіч.
Міхаіл мае намер зьвярнуцца ў пракуратуру з заявай аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі.
Па просьбе Міхаіла і ягонага адваката ў суд маскоўскага р-на г. Мінска ў якім мусіў пачацца разгляд ягонай адміністратыўнай справы, была выкліканая хуткая дапамога. Міхаіла завезлі у прыёмны пакой бальніцы хуткай дапамогі. Нягледзячы на тое, што Міхаіл настойваў на шпіталізацыі лекары адмовілі яму ў гэтым. Супрацоўнікі міліцыі, якія суправаджалі Міхаіла Волчака ў бальніцу, зноўку даставілі яго ў суд Маскоўскага раёна.
Інфармацыйны аддзел Праваабарончага цэнтру “Вясна”