viasna on patreon

Жодзіна: На сустрэчу з выбаршчыкамі давераныя асобы Някляева прыйшлі з празрыстай скрыняй для галасавання

2010 2010-11-29T12:50:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-sustr-daver-niakl-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 лістапада каля двухсот жодзінцаў прыйшлі на сустрэчу з даверанымі асобамі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева -- Віктарам Гарбачовым і Васілём Лявонавым. Як паведаміў кіраўнік штабу Някляева ў Жодзіна Аляксандр Камароўскі, інфармацыя пра сустрэчу распаўсюджвалася з дапамогай улётак. Таксама абвестка прайшла і ў жодзінскай прэсе.

З самага пачатку давераныя асобы спусціліся непасрэдна ў залу да прысутных, па чарзе выступалі і адказвалі на пытанні. У зале прысутнічала сакратар Жодзінскай гарадской камісіі Тацяна Краўцэвіч, а таксама асобы, якія ўжо былі на сустрэчы з Яраславам Раманчуком і задавалі яму падрыхтаваныя пытанні. Апранутыя быццам студэнты на іспыты, у касцюмы і белыя кашулі, яны імкнуліся публічна выказаць сваё незадавальненне. Адзін з іх нават дэманстратыўна сыйшоў з залы ў знак незадавальнення тым, што сам сп.Някляеў не прыехаў у Жодзіна (нагадаем, у той вечар адбываўся тэлевізійны выступ У.Някляева).

Адбыўся і сюрпрыз. Віктар Гарбачоў вынес на сцэну празрыстую скрыню для галасавання і выказаў жаданне бачыць такія скрыні на выбарчых участках у Жодзіне. Ён прапанаваў дапамогу Жодзінкай гарадской камісіі ў набыцці такіх скрынь, калі мясцовыя ўлады прымуць адпаведнае рашэнне і будуць гатовы іх выкарыстоўваць падчас галасавання. Прысутная ў зале прадстаўніца гарадзкой камісіі Тацяна Краўцэвіч не адказала на дадзеную прапанову.    

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства