viasna on patreon

Гомель: Гарвыканкам змяніў рашэнне аб месцах для правядзення агітацыі

2010 2010-11-29T12:29:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-garvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам.

Гомельскі гарвыканкам унёс змены ў рашэнне ад 5 лістапада аб вызначэнні ў горадзе месцаў для правядзення агітацыі кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі. Згодна з рашэннем ад 5 лістапада, у амаль паўмільённым горадзе было вызначана толькі 9 пляцовак для правядзення сходаў па-за памяшканнямі, ды і тыя пляцоўкі былі размешчаны ў “спальных” раёнах і месцах, далёкіх ад таго, каб назваць іх шматлюднымі.

Паводле новага рашэння, гарвыканкам вызначыў для правядзення кандыдатамі ў прэзідэнты, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў (сходаў, мітынгаў, пікетаў) “любыя прыдатныя для гэтых мэтаў месцы на тэрыторыі горада Гомеля”. За выключэннем тэрыторый падземных пераходаў, мастоў і пуцеправодаў, праезжай часткі аўтамабільных дарог і трох плошчаў Гомеля – Леніна, Паўстання і Прывакзальнай. Таксама нельга пікетаваць на тэрыторыях, размешчаных на адлегласці менш за 200 метраў ад будынка тэлерадыёцэнтра, і на тэрыторыях, размешчаных на адлегласці менш за 50 метраў ад будынкаў мясцовых прадстаўнічых і выканаўчых органаў, судоў, пракуратуры, арганізацый, якія забяспечваюць абароназдольнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транспарт, прадпрыемствы вода-, цепла-і энергазабеспячэння, бальніцы, паліклінікі, дзіцячыя дашкольныя ўстановы, установы адукацыі ўсіх тыпаў).

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства