viasna on patreon

Бялынічы: Міліцыя не абмінула пікет за Някляева

2010 2010-11-29T11:17:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/agitpikietniakliaevabialynichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
25 лістапада ў Бялынічах - першы агітацыйны пікет

25 лістапада ў Бялынічах - першы агітацыйны пікет

У нядзелю, 28 лістапада, праблемы з правядзеннем пікетавання ў Бялынічах былі ў мясцовых прыхільнікаў Уладзіміра Някляева:

 - Я праводзў пікет каля бялыніцкага Дома быту і ажыццяўляў агітацыю за кандыдата Уладзіміра Някляева, калі да мяне падыйшоў намеснік начальніка Бялыніцкага РАУС Міхаіл Грушэцкі, – распавядае адказны за правядзенне пікета ў падтрымку Уладзіміра Някляева Мікалай Мяцеліца. – Ён запатрабаваў прадставіць дакументы на правядзенне пікету. Я яму адказаў, што пікетаванне адбываецца ў строгай адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам нашай краіны і ўсе неабходныя дакументы ён можа паглядзець у Бялыніцкім райвыканкаме. Пасля гэтага падпалкоўнік Грушэцкі захацеў высветліць, хто я такі. Мне гэта падалося вельмі дзіўным, бо я жыву ў Бялынічах большую частку свайго жыцця, і большасць жыхароў Бялыніч мяне выдатна ведае, насельніцтва гарадскога пасёлка невялікае. Я параіў яму высветліць падрабязнасці маёй біяграфіі ў начальніка ДАІ Бялыніцкага РАУС Юрыя Пішчулёва, які падыходзіў да пікету разам з падпалкоўнікам Грушэцскім. Мне вельмі дзіўна, што падпалкоўнік міліцыі не ведае выбарчага заканадаўства і перашкаджае правядзенню пікету ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты замест таго, каб займацца сваёй непасрэднай працай – лавіць злачынцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства