viasna on patreon

Рэктар Полацкага дзяржуніверсітэту загадаў вынесьці вымову і пазбавіць прэміі за сакавік выкладчыка кафедры інфармацыйных тэхналогіяў Аляксея Кавалёва.

2006 2006-03-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведаміла радыё Свабода, вымову далі пасьля таго, як Аляксея Кавалёва затрымала ўнівэрсытэцкая ахова падчас распаўсюду перадвыбарчай праграмы Мілінкевіча. Фармальна выкладчык пакараны "за парушэньне працоўнай дысцыпліны". Вымова таксама вынесена загадчыку згаданай катэдры Аркадзю Оськіну — за тое, што не забясьпечыў захаваньня працоўнай дысцыпліны сярод падначаленых.

Паводле спадара Кавалёва, ён распаўсюджваў перадвыбарчыя матэрыялы на вуліцы, у вольны ад працы час. Да таго ж, у яго, як і ў іншых выкладчыкаў, няма фіксаванага працоўнага дня. З гэтай нагоды выкладчык плянуе абскардзіць загад рэктара ва ўнівэрсытэцкай камісіі, што займаецца працоўнымі спрэчкамі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства