viasna on patreon

Гродна: Адведзенага часу на сустрэчу з Яраславам Раманчуком не хапіла

2010 2010-11-29T11:01:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ramanchukigaradziency.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Гродна наведаў кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Яраслаў Раманчук

Гродна наведаў кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Яраслаў Раманчук

28 лістапада Гродна наведаў кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Яраслаў Раманчук. Днём разам з мясцовымі прадстаўнікамі Партыі АГП ён удзельнічаў у агітацыйных пікетах, што праходзілі на цэнтральных рынках. Увечары ў памяшканні кінатэатру “Усход” адбылася сустрэча з выбаршчыкамі. На яе прыйшло каля 300 чалавек, а сама сустрэча доўжылася больш за заяўленыя паўтары гадзіны.

Кандыдат выклаў асноўныя тэзісы сваёй праграмы, а таксама адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Асаблівыя апладысменты палітык атрымаў, калі сказаў, што ён выступае за адраджэнне беларускай мовы і культуры, а таксама супраць пабудовы атамнай электрастанцыі, якую плануе цяперашняя ўлада ў Астравецкім раёне. На пытанне, праграма якога з іншых кандыдатаў яму бліжэйшая, Яраслаў Раманчук з іроніяй адказаў, што праграма Аляксандра Лукашэнкі, паколькі яго каманда спісала 65% з праграмы самога Раманчука. Пры тым Раманчук дадаў, што гэта нагадвае сітуацыю, калі двоечнік спісвае ў выдатніка, але пры тым не ведае, як скарыстацца спісаным.

Адведзенага часу на сустрэчу не хапіла, каб адказаць на ўсе пытанні, таму размова кандыдата ў прэзідэнты з выбаршчыкамі працягвалася яшчэ ў фае і завяршылася на прыступках кінатэатру.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства