viasna on patreon

Маладэчна: Тры дні БРСМ агітаваў за “здаровую” і “моцную і квітнеючую”

2010 2010-11-29T10:41:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-brsm-4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне на працягу трох дзён праходзіла акцыя-кірмаш “Здаровая Беларусь”, арганізатарам якой выступаў БРСМ. На кірмашы гандлявалі мёдам, на акцыі заклікалі зрабіць правільны выбар. Cумненняў у агітацыйнай скіраванасці мерапрыемства не ўзнікала: усе атрыбуты асацыяваліся з асобай кандыдата Лукашэнка.

Незвычайная форма мерапрыемства – спалучэнне выставы “Мир мёда” і разнастайных шоў – напэўна, была выбрана з разлікам на тое, што гэта прыцягне ўвагу розных узроставых груп, будзе цікавым і людзям старэйшага ўзросту, і моладзі.

Сапраўды, мерапрыемства наведвалі сем’ямі. Але, па назіраннях, большай папулярнасцю ў маладэчанцаў карыстаўся кірмаш, які размяшчаўся ў Палацы культуры. На мерапрыемствах масоўку складалі падлеткі – навучэнцы мясцовых навучальных устаноў пад кіраўніцтвам выкладчыкаў. Падчас канцэрта на Цэнтральнай плошчы яны па камандзе махалі сцягамі і сцяжкамі і апладзіравалі дыджэю, калі той нагадваў, што Беларусь мы любім за стабільнасць, за мірнае неба, за чыстыя вуліцы, і заклікаў зрабіць правільны выбар.

Хаця прозвішча Лукашэнка на мерапрыемстве не гучала, намёкі выбаршчыкам былі недвухсэнсоўныя. Нават пазлы, якія складалі на турніры, былі “ідэалагічна накіраваныя”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства