Епіскапу Саюзу хрысціянаў веры Евангельскай пагражае прысуд за несанкцыянаванае багаслужэньне
У чаканні суда знаходзіцца епіскап Саюзу хрысціянаў веры Евангельскай па Мінскай вобласці Сяргей Цвор. На мінулым тыдні на яго быў складзены пратакол па артыкулу 167-1 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэннях (правядзенне несанкцыянаваных рэлігійных мерапрыемстваў). Прычынай стала тое, што ў яго доме па вул. Курганнай у Мінску, раён Малінаўка, праводзяцца багаслужэнні без дазволу выканкаму. Нагадаем, што па гэтаму артыкулу (167-1 КоАП) суд прызнаў вінаватым пастара баптысцкай царквы “Запавет Хрыста” Георгія Вязоўскага і вынес рашэнне аб яго зняволенні на 10 сутак.
Саюз ХВЕ з’яўляецца самым буйным у краіне аб’яднаннем евангельскіх цэркваў. Епіскапу С. Цвору пагражае штраф ад 30 да 150 мінімальных заробкаў (ад 400 да 2100 даляраў), альбо зняволенне ад 3 да 15 сутак.
Ядвіга МАЦКЕВІЧ