viasna on patreon

Слонім: “Трывожная” сустрэча

2010 2010-11-26T12:04:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vajskovajabrygadaslonim.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 лістапада ў Слоніме ў кінатэатры “Мір” адбылася сустрэча Паўла Севярынца, даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, з жыхарамі горада.

Сустрэча пачалася ў 17 гадзін. У гэты час у Слонімскай вайсковай 11-ай механізаванай брыгадзе па трывозе сабралі ў частцы ўсіх афіцэраў. Іх пратрымалі там з 17 да 19 гадзін, а пасля далі адбой.

Як стала вядома з даставерных крыніц, “трывога” для афіцэраў была аб’яўлена з тым, каб на сустрэчу з даверанай асобай апазіцыйнага кандыдата не трапіў ніводзін вайсковец.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства