viasna on patreon

500 заявак на правядзеньне масавых акцый падалі ў Менгарвыканкам актывісты кампаніі «Грамадзянін»

2010 2010-11-25T18:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Вось некаторыя з заявак: сход аматараў гульні «Камень, нажніцы, папера», сход тых, хто хоча апраўдаць Кашчэя Бесьсьмяротнага, сход аматараў пастаяць на галовах і гэтак далей.

Чаму ўсе акцыі — відавочна сьмешныя, калі не сказаць абсурдныя?

«Таму што мэта акцыі — паказаць абсурднасьць закону аб масавых мерапрыемствах. Калі дакладна трымацца літары закону, сапраўды любы сход грамадзян можна праводзіць толькі з дазволу ўладаў. Але гэта ж ненармальна», — мяркуе актывіст кампаніі «Грамадзянін» Мікіта Красноў.

Паводле актывіста, чыноўнікі Менгарвыканкаму вельмі нэрваваліся, калі актывісты падавалі свае 500 заявак.

«Кожная заяўка напісана на двух аркушах. У іх там ёсьць адмысловая скрыня, у якую трэба ўкідваць заяўкі. Дык апошнія з 500 заявак даводзілася літаральна ўпіхваць у тую скрыню. Усю працэдуру здымалі на відэа нейкія супрацоўнікі ў цывільным, магчыма, са спэцслужбаў. Зараз цягам 10 дзён нам мусяць даць адказы на заяўкі. Пачакаем, а потым абавязкова правядзем прэсавую канфэрэнцыю па выніках акцыі», — паведаміў Мікіта Красноў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства