viasna on patreon

Брэст: Агітпікеты ў падтрымку Някляева запланаваны ў ажыўленых месцах

2010 2010-11-26T11:25:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/koushm.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Николай Ковш, доверенное лицо кандидата в президенты В. Некляева

Николай Ковш, доверенное лицо кандидата в президенты В. Некляева

Як паведаміў Мікалай Коўш, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Уладзіміра Някляева, у Брэсцкі гарвыканкам перададзена паведамленне аб правядзенні ў горадзе серыі агітацыйных пікетаў за гэтага прэтэндэнта ў дзесяці ажыўленых месцах горада - на вуліцах Пушкінскай (ля ўваходу на Цэнтральны рынак), Савецкай (каля кінатэатра "Беларусь"), Валгаградскай (ля ўваходу на рынак "Лагуна"), на праспекце Машэрава (ля ўваходу ў цэнтральны універмаг), на скрыжаванні вуліц Савецкай і Астроўскага, а таксама ў буйных гандлёвых цэнтрах - "Усход", "Брэст-Сэрвіс" , "Світанак", "Асстор-Вэст", "Люблін".

На думку Мікалая Каўша, "большасць тэрыторый, якія ўказаны ў адпаведным рашэнні гарвыканкама, фактычна непрыдатныя для паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі, паколькі ў гэтых месцах рэдка калі ступае нага чалавека". У якасці прыкладу давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты назваў стрэльбішча на лукадроме, якое ў гэты час года не эксплуатуецца нават спартсменамі, і размешчаны ўдалечыні ад жылых масіваў і транспартных развязак стадыён "Лакаматыў". Таму прапанова правесці пікеты на дзесяці шматлюдных пляцоўках павінна заахвоціць улады перагледзець уласнае рашэнне, датычнае месцаў, выдзеленых для агітацыі падчас цяперашніх прэзыдэнцкіх выбараў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства