Бярозаўскі раён: Выдзеліце месца для сустрэч!
https://spring96.org/be/news/38209
2010
2010-11-26T10:41:29+0200
2010-11-26T10:41:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/biarozagarvykankamjpg.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Выбаршчык з мястэчка Малеч Бярозаўскага раёна Анатоль Сахаруша накіраваў скаргі ў Бярозаўскі райвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам і Цэнтральную выбарчую камісію. У сваіх скаргах ён паведамляе пра тое, што ў мястэчку Малеч, дзе пражывае паўтары тысячы выбаршчыкаў, не адведзена месца для сустрэч з кандыдатамі ў прэзідэнты РБ.
Анатоль Сахаруша просіць змяніць рашэнне райвыканкама і вызначыць месца для сустрэч кандыдатаў у прэзідэнты і іх давераных асобаў з выбаршчыкамі Малеча. Ён адзначае ў сваіх скаргах, што гэта не толькі асабіста ягонае жаданне, але і многіх аднавяскоўцаў.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”