viasna on patreon

Баранавічы: Назіральнікі АБСЕ дамовіліся з мясцовым праваабаронцам падтрымліваць сувязі

2010 2010-11-26T10:31:51+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

Доўгатэрміновыя назіральнікі ад АБСЕ Брыгіта Хойер (Нямеччына) і Карнэліс Куйманс (Нідэрланды) сустрэліся 24 лістапада ў Баранавічах з прадстаўніком Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сяргеем Гоўшам.  

Сустрэча працягвалася 2 гадзіны. Сяргей Гоўша адзначыў, што назіральнікі ў асноўным задавалі пытанні пра змены выбарчага заканадаўства ў параўнанні з мінулымі прэзідэнцкімі выбарамі. Таксама іх цікавілі парушэнні, якія фіксуюць мясцовыя назіральнікі ці на якія скардзяцца штабы кандыдатаў.

Сяргей Гоўша распавёў міжнародным назіральнікам пра закрытасць інфармацыі па працэдуры праверкі подпісаў, пра стварэнне ўчастковых выбарчых камісій па прынцыпу “начальнік – падначаленыя”, пра нежаданне гарвыканкама друкаваць інфармацыю аб месцы працы сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, пра дыскрымінацыю сябраў Таварыства беларускай мовы па палітычных матывах ды пра тое, што лібералізацыя грамадска-палітычнага жыцця носіць у Беларусі вонкавы характар.

Удзельнікі сутрэчы дамовіліся і надалей сустракацца з мэтаю вывучэння і аналізу рознабаковай інфармацыі падчас завяршальнай стадыі прэзідэнцкай кампаніі 2010 года.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства