viasna on patreon

Гродна: Гарвыканкам перагледзеў сваё рашэнне аб месцах для агітацыі

2010 2010-11-25T17:41:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/garadzienskigarvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенскі гарвыканкам на сваім паседжанні 24 лістапада прыняў дадатковае рашэнне па вызначэнні месцаў, якія дазволеныя для агітацыі. Гэта стала вынікам калектыўных скаргаў правабаронцаў Віктара Сазонава, Рамана Юргеля, Уладзіміра Хільмановіча і Святланы Рудкоўскай ў ЦВК і Гродзенскую абласную выбарчую камісію, а таксама зваротаў штабоў кандыдатаў, у прыватнасці рэгіянальных лідараў Партыі АГП Юрыя Істоміна і Дзмітрыя Бандарчука.  

Праваабаронцы на свае скаргі атрымалі адказы з Цэнтрвыбаркаму і Гродзенскай абласной камісіі па выбарах Прэзідэнта, у якіх гаворыццы пра адпаведную рэкамендацыю Гродзенскаму гарвыканкаму. У новым рашэнні гарвыканкам вызначае забароненыя месцы для агітацыі, а ў дадатку дае пералік месцаў, дзе дазволена праводзіць сустрэчы. Пераважна гэта актавыя залы сярэдніх школ і іншых навучальных установаў – 15 залаў у Ленінскім раёне і 17 - у Кастрычніцкім. Таксама дазволена праводзіць агітацыйныя пікеты ў розных месцах Гродна.

Разам з тым праваабаронцы адзначаюць палавінчатасць новага рашэння Гродзенскага гарвыканкаму, паколькі пікетаванне на самых вялікіх плошчах гораду – Савецкай і Леніна - па-ранейшаму забаронена. У той жа час розныя гарадскія акцыі праўладных арганізацый, такіх як БРСМ, на гэтых плошчах заўсёды праходзяць.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства