viasna on patreon

Аршанская тэлекампанія "Скиф" адмовілася прыняць аб'яву пра сустрэчу з Някляевым

2010 2010-11-25T15:57:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/orsha-skiflogo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аршанская тэлекампанія «Скиф», уладальнікам якой з'яўляецца ТАА «Телеком – Гарант», адмовілася прыняць аб'яву пра сустрэчу з кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі Уладзімірам Някляевым, якая запланавана 27 лістапада ў Доме культуры Таварыства інвалідаў па зроку.

Нягледзячы на тое, што дадзеная сустрэча ўзгоднена з гарадской тэрытарыяльнай камісіяй і гарвыканкамам, тэлекампанія патрабуе даць ёй нейкі пісьмовы дазвол гарвыканкама, без якога адмаўляецца публікаваць аб'яву. Гарвыканкам жа адмаўляе ў выдачы такога дакумента.

Варта заўважыць, што тэлекампанія «Скиф» не заўсёды паслядоўная ў сваіх дзеяннях. Так, вясной гэтага года, калі адзін з яе кіраўнікоў балатаваўся ў дэпутаты мясцовага Савета, аб'явы пра яго сустрэчы з выбаршчыкамі круціліся на тэлеканале амаль бесперапынна.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства