viasna on patreon

У Гомелі пакуль агітуюць толькі за Някляева і Саннікава (фота)

2010 2010-11-25T11:07:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-agit-1...jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прайшоў тыдзень, а ў Гомелі пакуль на інфармацыйных стэндах з'явіліся агітацыйныя матэрыялы толькі за Уладзіміра Някляева і Андрэя Саннікава. Прынамсі, на інфармацыйных стэндах размешчаны запрашэнні прыйсці на сустрэчу з Саннікавым у Гомелі 5 снежня і паглядзець Някляева па ТБ — 26 лістапада і 3 снежня.

Сябры перадвыбарчага штаба Някляева арганізавалі «аўта-пікет» - па горадзе рухаецца аўтамабіль з выявай палітыка і сцягамі — бел-чырвона-белым і кампаніі «Гавары праўду».

«Насамрэч у Гомелі вельмі мала месцаў для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, нават у параўнанні з мясцовымі выбарамі. Для 10 кандыдатаў на рэкламных шчытах выдзелены акенцы плошчай 90 сантыметраў на метр. А на праспекце Кастрычніка мы знайшлі толькі два месцы для размяшчэння агітацыі», - адзначыў Кастусь Жукоўскі, сябра перадвыбарчага штаба Някляева.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства