viasna on patreon

Брэсцкая вобласць: Назіральнікі ад СНД маюць намер працаваць ва ўсіх тэрытарыяльных камісіях

2010 2010-11-25T10:59:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bahyt-dasanaujpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Бахыт Дасанаў

Бахыт Дасанаў

Як распавёў журналістам кіраўнік штаба місіі назіральнікаў ад СНД па Брэсцкай вобласці Бахыт Дасанаў (на фота), у кожным з выбаркамаў такога ўзроўню будзе не менш за аднаго кароткатэрміновага назіральніка СНД, якія прыбудуць у рэгіён за некалькі дзён да пачатку галасавання. Па словах Дасанава, у складзе групы кароткатэрміновых назіральнікаў будуць прадстаўнікі Расіі, Казахстана і іншых дзяржаў.

У цяперашні час на Брэстчыне працуюць тры доўгатэрміновых назіральніка ад СНД, якія ўжо паспелі пабываць у тэрытарыяльных выбарчых камісіях у Брэсце, Кобрыне, Брэсцкім раёне. Акрамя таго, назіральнікі правялі маніторынг арганізацыі пікетаў па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў на пасаду прэзідэнта і праверкі выбаркамамі дакладнасці подпісаў.

У Брэсцкай вобласці створана 21 тэрытарыяльная выбарчая камісія па выбарах прэзідэнта РБ: адна абласная, 16 раённых, дзве гарадскія ў гарадах абласнога падпарадкавання (Пінск і Баранавічы) і дзве раённыя ў Брэсце.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства