viasna on patreon

Маладэчна: Прозвішча Лукашэнкі ў спісах на першым месцы (фота)

2010 2010-11-25T10:54:40+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-spis-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Маладэчне месцы, вызначаныя райвыканкамам для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў, ужо падрыхтаваны. Хаця з моманту рэгістрацыі мінуў ужо тыдзень, пакуль што нідзе няма ўлётак ніводнага кандыдата.

Затое дзе-нідзе асобы ці арганізацыі, адказныя за афармленне агітацыйных стэндаў, пры адсутнасці матэрыялаў самі праяўляюць ініцыятыву. Напрыклад, на чыгуначным вакзале, у “кутку выбаршчыка” вісіць абвестка пад назвай “В выборах участвуют”, дзе ў алфавітным парадку пералічаны прозвішчы кандыдатаў у прэзідэнты. Але чамусьці прозвішча Лукашэнкі – на першым месцы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

На фота: Стэнд на чыгуначным вакзале, Цэнтральны ўнівермаг

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства