Напад на актывістку кампаніі Саннікава
https://spring96.org/be/news/38147
2010
2010-11-25T09:28:38+0200
2010-11-25T09:28:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сяброўку ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава збіў невядомы.
24 лістапада каля 17.30 Валерыя Краўчанка распаўсюджвала інфармацыйныя матэрыялы пра час тэлевізійнага выступу Андрэя Саннікава, калі да яе падышоў невядомы. Ён некалькі разоў ударыў дзяўчыну ў твары і нанёс удар нагой у жывот. Пасля таго, як ад бліжэйшага прыпынку падбеглі людзі і заступіліся за яе, нападнік уцёк.
Пасля гэтага Краўчанка звярнулася па дапамогу ў паліклініку. Медыкі зафіксавалі ў яе удар мяккіх тканак. Актывістка склала заяву ў міліцыю.