Невядомыя напалі на Ігара Лялькова
https://spring96.org/be/news/38145
2010
2010-11-25T09:22:34+0200
2010-11-25T09:22:34+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
23 лістапада 2010 г. адбыўся напад невядомых на давераную асобу кандыдата ў Прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь, намесьніка старшыні Партыі БНФ Ігара Лялькова.
Выходзячы з пад'езду, сп. Лялькоў без усялякага папярэджаньня атрымаў удар цяжкім прадметам у твар і згубіў прытомнасьць. Матывы нападу - невядомыя, бо асабістыя рэчы і грошы Лялькова засталіся некранутыя. Пасьля дастаўленьня "хуткай дапамогай" у бальніцу, урачы дыягнаставалі ў сп. Лялькова адкрыты пералом носу і пералом кісьці левай рукі. Пасьля атрыманьня неабходнай дапамогі, сп. Лялькоў знаходзіцца дома на пасьцельным рэжыме.
У міліцыю пра інцыдэнт заяўлена.