Хадыку выключылі са складу выбарчай камісіі за няведанне Выбарчага кодэксу
https://spring96.org/be/news/38144
2010
2010-11-25T09:19:27+0200
2010-11-25T09:19:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Са складу Мінскай гарадской камісіі па выбарах кіраўніка
краіны выключылі прадстаўніка грамадскага аб'яднання "БНФ-Адраджэнне"
Юрыя Хадыку. Ён не ведаў, што
па Выбарчым кодэксе нельга з'яўляцца чальцом выбарчай камісіі і адначасова
даверанай асобай аднаго з кандыдатаў, паведамляе карэспандэнт тэлекампаніі "Сталічнае тэлебачанне".
Выключаны можа зараз прыходзіць у камісію толькі ў якасці незалежнага
назіральніка.
Палітычным партыям неабходна прааналізаваць свае дзеянні і тыя агрэхі, якія яны
дапускаюць у рамках цяперашняй выбарчай кампаніі, заявіў на паседжанні старшыня
мінскай гарадской камісіі Ігар Карпенка.