viasna on patreon

Жодзіна: Першым сустрэцца з выбаршчыкамі прыехаў Яраслаў Раманчук (фота)

2010 2010-11-24T13:54:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zodzina-raman-sustrecha-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сустрэча кандыдата ў прэзідэнты Яраслава Раманчука з жыхарамі Жодзіна праходзіла 23 лістапада ў памяшканні кінатэатру «Равеснік». Штаб Я.Раманчука інфармаваў жодзінцаў пра сустрэчу пры дапамозе ўлётак, якія бесперашкодна распаўсюджваліся праз ўстановы і крамы, развешваліся па пад'ездах жылых дамоў.

На сустрэчы, у якой прынялі ўдзел каля пяцідзесяці выбаршчыкаў, прысутнічалі прадстаўнікі выканкаму, у асноўным супрацоўнікі ідэалагічнага і арганізацыйна-кадравага аддзелаў, а таксама сакратар гарвыбаркаму Т.Краўцэвіч.

Пасьля выступу Яраслава Раманчука прысутныя мелі магчымасць задаць яму разнастайныя пытанні, большасць з якіх датычылі палажэнняў эканамічнай праграмы кандыдата ад АГП, падрабязнасцяў біяграфіі, паляпшэння стасункаў Беларусі з дзяржавамі-суседкамі і інш. Сустрэча прайшла без эксцэсаў і правакацый, спакойна, дынамічна і арганізавана. Жодзінскае афіцыйнае тэлебачанне (тэлеканал «Сфера») запісала выступ кандыдата ад пачатку да канца, застаецца толькі дачакацца адпаведнай тэлетрансляцыі, калі ён наогул з’явіцца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства