viasna on patreon

Брэсцкія праваабаронцы змагаюцца за пашырэнне месцаў для агітацыі

2010 2010-11-24T10:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы з Брэста абскардзілі рашэнне адміністрацый Ленінскага і Маскоўскага раёнаў, датычныя вызначэння месцаў для агітацыі падчас прэзідэнцкай выбарчай гонкі.

Праваабаронцы звярнуліся да старшыні гарадскога выканаўчага камітэта, у абласную выбарчую камісію з просьбай парэкамендаваць адміністрацыі Ленінскага і Маскоўскага раёна змяніць рашэнні па вызначэнні месцаў для правядзення агітацыйных масавых мерапрыемстваў. Прыкладам гэтага, па меркаванні заяўнікаў, служыць  рашэнне Мінскага гарвыканкама.

Нагадаем, што адміністрацыямі  Ленінскага і Маскоўскага раёнаў Брэста былі выдзелены  для правядзення масавых мерапрыемстваў стадыён “Лакаматыў” і іншыя непапулярныя месцы на ўскрайку горада.                                        

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства