viasna on patreon

Бабруйск: Мясцовыя СМІ нарэшце назвалі прозвішчы ўсіх кандыдатаў

2010 2010-11-24T18:31:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета “Вечерний Бобруйск” падае прозвішчы зарэгістраваных кандыдатаў у прэзідэнты, анансуючы расклад іх тэле- і радыёвыступаў. Рупар гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” таксама называе прозвішчы кандыдатаў і традыцыйна выказвае спадзеў на тое, што выбары будуць цікавымі. “Коммерческий курьер” сціпла паведамляе толькі пра час, у які па радыё і тэлебачанні будуць трансляваць выступы кандыдатаў. Але інфармацыю пра тое, калі, таксама як і імёны ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў, -  ігнаруе.

Раёнка “Трыбуна працы”  агучвае прозвішчы кандыдатаў, ігнаруючы расклад выступаў,  і падае на сваім сайце два артыкулы-перадрукоўкі з  БЕЛТА - “Не поддаваться на провокации” і “Минская милиция предупреждает”.  У публікацыях грамадзянаў папярэджваюць, каб не бралі ўдзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 24 лістапада, паведамляючы аб адміністратыўнай і крымінальнай адказнасці.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства