viasna on patreon

У Віцебскай вобласці правялі рэпетыцыю выбараў

2010 2010-11-24T16:14:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/trening-uvk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Віцебшчыне прайшоў трэнінг для сябраў участковых выбарчых камісій. Неўзабаве падобныя “практычныя заняткі” пройдуць па ўсім рэгіёне і па ўсёй Беларусі.

Першы трэнінг прайшоў у Талачыне, яго правялі з дапамогай сябраў раённай выбарчай камісіі, якія дэманстравалі верагодныя канфліктныя сітуацыі тым, хто будзе працаваць на ўчастках.

Удзельнікі трэнінгу  “рэпеціравалі” выклік міліцыі на ўчастак, каб утаймаваць хулігана, разбіралі выпадак, калі прагаласаваць імкнулася грамадзянка іншай краіны, вучыліся праводзіць датэрміновае галасаванне і падлічваць галасы. Паводле тэлевізійнага рэпартажу СТВ, прысвечанага практычным заняткам для камісій, бюлетэні датэрміновага галасавання, галасавання на даму і ў дзень выбараў будуць падлічаны “дужа хутка”.

Паводле сябра Віцебскай абласной выбарчай камісіі Мікалая Селівашкі, неабходнасць праводзіць трэнінгі і практычныя заняткі была відавочнай яшчэ падчас мінулых мясцовых выбараў. Бо насуперак паведамленням афіцыйных СМІ, у камісіі трапляюць далёка не самыя дасведчаныя ў выбарчым заканадаўстве ды спрактыкаваныя людзі. Аднак раней прапанову М.Селівашкі ігнаравалі,  а цяпер трэнінгі для камісій абвешчаны ініцыятывай Цэнтрвыбаркаму.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства