viasna on patreon

Магілёў. Міліцыя і выкладчыкі папярэджваюць моладзь аб адказнасці за ўдзел у акцыі ў Мінску

2010 2010-11-24T12:35:38+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/studenty.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўская міліцыя і выкладчыкі Беларуска-расійскага ўніверсітэта папярэджваюць моладзь аб наступствах за ўдзел у акцыі, якая запланавана на 24 лістапада ў Мінску.

“Учора мне дадому званіў участковы міліцыянер Артур Балотнікаў з апорнага пункту №12, які размаўляў па тэлефону з маёй маці і папярэдзіў яе аб тым, што ў выпадку калі я прыму ўдзел у мінскай акцыі, то гэта мне проста так з рук не сыйдзе. Акрамя гэтага, ён адзначыў, што яны кантралююць сітуацыю і параіў мне не ехаць на гэтае мерапрыемства”, - гаворыць Валянцін Лабачоў, сябра “Маладога Фронту” і ўдзельнік выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага.

Другі выпадак інфармавання студэнтаў з нагоды маючай адбыцца акцыі ў Менску быў зафіксаваны ў Беларуска-расійскім ўніверсітэце. На нечарговае пасяджэнне былі запрошаны выкладчыкі ўніверсітэту, перад якімі выступаў галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Геннадзь Лаўрэнкоў. Ён распавёў пра маючае адбыцца ў Мінску мерапрыемства і загадаў усім выкладчыкам давесці да студэнтаў інфармацыю пра наступствы ў выніку ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве.

Дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты запрасілі выбаршчыкаў прыняць удзел у сустрэчы з імі 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы. Нагадаем, што роўна 14 год назад, 24 лістапада 1996 года, адбыўся сумнавядомы рэферэндум, у выніку якога былі значна пашыраны паўнамоцтвы дзеючага кіраўніка дзяржавы.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства