viasna on patreon

Слуцк. Кандыдатам без праблем прадастаўляюць памяшканні для сустрэч з выбаршчыкамі

2010 2010-11-24T12:35:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sluck1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Два прэтэндэнта на прэзідэнцкі пост наведаюць Слуцк на гэтым тыдні. Паводле інфармацыі штабоў кандыдатаў, падчас арганізацыі сустрэч з выбаршчыкамі праблем не ўзнікае.

Андрэй Саннікаў, лідэр грамадзянскай кампаніі «За Еўрапейскую Беларусь», сустрэнецца з выбаршчыкамі 25 лістапада ў Слуцкім гарадскім Доме культуры. Штаб кандыдата размясціў аб'явы з запрашэннем наведаць сустрэчу на «бягучым радку» на тэлеканале МузТВ, які з'яўляецца структурным падраздзяленнем ААТ «СлуцкАбл Гарант», у раённай газеце «Слуцкі край», у рэгіянальнай газеце "Інфа-Кур'ер" і на тумбах па горадзе . Акрамя таго, інфармацыя пра сустрэчу з выбаршчыкамі будзе агучана на гарадскім рынку.

27 лістапада ў Слуцк прыедзе кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў, намеснік старшыні партыі БНФ. Кандыдат прыме ўдзел у мітынгу, прысвечаным гадавіне Слуцкага паўстання, і правядзе сустрэчу з выбаршчыкамі ў ГДК. Як распавялі ў штабе кандыдата, Людміла Мазнікава, дырэктар ДК, паведаміла, што ў гэты дзень ва ўстанове культуры не запланаваны мерапрыемствы, таму зала можа выкарыстоўвацца для сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты. Аляксандр Андрушкевіч, старшыня Слуцкай раённай выбарчай камісіі, запэўніў, што аб'явы пра сустрэчу з кандыдатам з'явяцца ў «раёнцы» і на мясцовым радыё.

Упершыню Кастусёў пабываў у Слуцку ў кастрычніку, калі прымаў удзел у зборы подпісаў слуцкіх выбаршчыкаў у сваю падтрымку.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства