viasna on patreon

Слонім: Стаўленне да сустрэч з кандыдатамі абыякавае

2010 2010-11-24T12:25:14+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/machalina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алена Мачаліна

Алена Мачаліна

Іван Бедка, давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага, яшчэ 19 лістапада папярэдзіў кіраўніка Слонімскай раённай камісіі па выбарах Алену Мачаліну аб тым, што 25 лістапада ў 17 гадзін адбудзецца сустрэча з кандыдатам у кінатэатры “Мір”, які райвыканкам вызначыў месцам для сустрэч з кандыдатамі.

Давераная асоба Віталя Рымашэўскага Іван Бедка 23 лістапада прыйшоў да дырэктара кінатэатра, каб папярэдзіць яго і нагадаць пра сустрэчу. Дырэктар кінатэатра Міхаіл Сыч быў здзіўлены - першы раз пачуў пра гэта. Ён патэлефанаваў спадарыні Мачалінай - і толькі тады яна паведаміла аб тым, што 25 лістапада ў кінатэатры сапраўды адбудзецца сустрэча з Віталем Рымашэўскім.

На жаль, каля кінатэатра не абсталявана і не вызначана месца пад паведамленні пра  сустрэчы з кандыдатамі. Таму Іван Бедка паставіў каля гэтай установы свой стэнд з інфармацыяй пра сустрэчу. Як бачым, мясцовыя чыноўнікаі і сябры раённай камісіі па выбарах да сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзідэнты ставяцца абыякава.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства