Баранавічы: ЦВК ухіляецца ад адказу па сутнасці
https://spring96.org/be/news/38099
2010
2010-11-24T12:03:13+0200
2010-11-24T12:03:13+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
23 лістапада 2010 года назіральнік ад Таварыства беларускай мовы Сяргей Гоўша атрымаў пісьмовы адказ з ЦВК на свой запыт ад 18 лістапада 2010 года. Назіральнік скардзіўся, што гарвыканкам так і не надрукаваў поўныя спісы сябраў тэрытарыяльных і ўчастковых камісій, якія складзены з прадстаўнікоў аднаго працоўнага калектыву па прынцыпу “начальнік – падначаленыя”. У якасці доказу Сяргей Гоўша даслаў падрабязныя спісы 7 участковых камісій.
У сваім адказе Лідзія Ярмошына ўхілілася ад ацэнкі законнасці стварэння 7 названых УВК па прынцыпу “начальнік - падначаленыя”, а проста паведаміла, што ўчастковыя выбарчыыя камісіі № 6, 24, 26, 38, 40, 47, 48 створаны ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”