viasna on patreon

Барысаў. Сакратар пасольства ЗША сустрэўся з праваабаронцамі

2010 2010-11-24T10:41:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/barysauski-rajvykankam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Барысаўскі райвыканкам

Барысаўскі райвыканкам

У аўторак, 23 лістапада, Барысаў наведаў супрацоўнік палітычнага аддзела, першы сакратар Пасольства ЗША ў Беларусі Крыстафер Паніка, які сустрэўся з прадстаўнікамі кампаній “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і “За справядлівыя выбары 2010”.

Мэта прыезду ў Барысаў Крыстафера Паніка выбараў не датычылася: ён прывёз у падарунак цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Каладзеева кнігі. Уручэнне кніг адбывалася ў прысутнасці супрацоўнікаў бібліятэкі і чыноўнікаў Барысаўскага райвыканкама. Пасля “афіцыйнай часткі” супрацоўнік палітычнага аддзела амерыканскага пасольства сустрэўся з арганізатарам доўгатэрміновага назірання ў Барысаве кампаніі  “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Марынай Статкевіч і каардынатарам па Мінскай вобласці кампаніі “ЗА справядлівыя выбары 2010” Мікалаем Пахабавым.

У нефармальнай абстаноўцы праваабаронца Марына Статкевіч распавяла пра асноўныя этапы прэзідэнцкіх выбараў у Барысаве: фармаванне тэрытарыяльнай  і ўчастковых камісій, дзе апазіцыя не была прадстаўлена ніводным чалавекам. У сваю чаргу, Мікалай Пахабаў паведаміў, што кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” і “За справядлівыя выбары 2010” працуюць ва ўзаемадзеянні і не з'яўляюцца канкуруючымі. Інфармацыя праваабаронцаў, несумнеўна, будзе спрыяць фармаванню аб'ектыўнай карціны палітычнага жыцця ў Беларусі і, у прыватнасці, у Барысаўскім рэгіёне.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства