viasna on patreon

Бабруйск: На сустрэчу з Рымашэўскім – праз танцавальны клас

2010 2010-11-23T19:51:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/babrujsk-rumash-agit-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Віталя Рымашэўскага 23 лістапада адбыліся дзве сустрэчы з выбаршчыкамі ў Бабруйску. Першая праходзіла на свежым паветры, на рынкавай плошчы і выклікала цікавасць не толькі мінакоў, але і супрацоўнікаў сілавых органаў. Справа ў тым, што месца, дзе праходзіла гэтая сустрэча, не трапіла ў спіс дазволеных, але ў РВК апазіцыянерам далі вусны дазвол агітаваць на тых жа кропках, дзе стаялі пікеты па збору подпісаў.

Да Паўла Севярынца, які прыехаў   разам з Віталём, падыйшоў супрацоўнік міліцыі і сказаў, што каля рынка стаяць нельга, - распавядае Таісія Кабанчук, давераная асоба Рымашэўскага. – Павел паказаў яму пасведчанне даверанай асобы, патлумачыў, што ідзе агітацыя. Акрамя гэтага, на працягу ўсяго часу, што мы там знаходзіліся, нас здымаў на камеру супрацоўнік КДБ. Гэтага чалавека мы наглядна добра ведаем, бо ён здымае нас на кожным мерапрыемстве. Падыходзіў і старшыня выбарчай камісіі Ленінскага раёна Мікалай Плаксіцкі з нейкім чыноўнікам, і таксама сказаў, што не маем права тут знаходзіцца. Быццам бы мы павінны папярэджваць адміністрацыю раёна за два дні да правядзення пікета. Я адразу ўзгадала гэты вусны дазвол, які на практыцы не спрацаваў.

Другая сустрэча праходзіла ў памяшканні, адведзеным для агітацыі, у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Патрапіць у актавую залу можна было толькі праз танцавальны клас, дзе ў гэты час праходзілі заняткі ў дзяцей. Сюды таксама наведаўся старшыня выбарчай камісіі Ленінскага раёна Мікалай Плаксіцкі, які павітаўся з Віталём Рымашэўскім і паведаміў яму, што сёння кандыдат “парушыў правілы”. Апазіцыянер выказаў нязгоду і нават прапанаваў падыскутаваць на гэтую тэму ў зале.

- Мы не збіраемся сустракацца з людзьмі ў месцах для выгула сабак. Я не лічу, што мы неяк парушылі правілы ці закон, - заявіў В.Рымашэўскі.

Сама сустрэча прайшла даволі спакойна. На ёй прыстунічала каля 50 чалавек. 

“Праваабаронцы за свабодныя  выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства