viasna on patreon

Праваабаронца высвятляе, за чый кошт былі футболкі з выявай Лукашэнкі

2010 2010-11-23T19:16:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-majki-luka-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Уладзімір Малей накіраваў скаргі ў Брэсцкую абласную выбарчую камісію і Брэсцкую абласную пракуратуру па факту правядзення агітацыйнай акцыі падчас футбольнага матча ў Брэсце.

У сваёй скарзе Уладзімір Малей просіць устанавіць, хто з’яўляецца арганізатарам масавага агітацыйнага мерапрыемства ў падтрымку кандыдата ў прэзідэнты А. Лукашэнкі. Таксама У. Малей просіць паведаміць, з якіх сродкаў, у якой колькасці, кім і дзе былі выраблены футболкі з выявай Лукашэнкі, і прыняць меры пракурорскага рэагавання да асобаў, што дапусцілі парушэнне выбарчага заканадаўства  пры правядзенні агітацыі, а дакладней – выкарыстанне сродкаў, якія не былі ўнесены ў па-забюджэтны фонд кандыдата ў прэзідэнты.

Нагадаем, што 21 лістапада ў г. Брэсце перад пачаткам матча 33-га тура чэмпіяната Беларусі па футболу на поле выйшлі футбалісты ў суправаджэнні непаўнагадовых дзяцей, апранутых у футболкі з выявай Лукашэнкі і надпісам: “Наш прэзідэнт”. Звяртае ўвагу праваабаронца і на ўцягванне непаўнагадовых у агітацыю, высвятляючы, ці мелі арганізатары акцыі адпаведныя дазволы ад бацькоў падлеткаў.

“Праваабаронцы за свабодныя  выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства