У гомельскіх крамах - «платная агітацыя»
https://spring96.org/be/news/38063
2010
2010-11-23T18:05:21+0200
2010-11-23T18:05:21+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/za-silnuju-procvet-bel.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У гомельскіх крамах агітуюць «За моцную і квітнеючую Беларусь» -- такія слоганы з’явіліся на пакетах у крамах. У прыватнасці, пакупнікам у кропках гандлёвага прадпрыемства «Табаквінторг» прапаноўваюць загрузіць пакупкі ў чырвона-зялёныя пакеты, на якіх размешчаны слоган «За сильную и процветающую Беларусь», дата выбараў – 19 снежня 2010 года, а таксама беларускі дзяржаўны герб.
Такім чынам, прасоўваецца ў шырокія масы агітацыя за дзеючую ўладу, прычым – платная, бо за «пакеты з выбарамі» трэба на касе заплаціць. Вось і атрымліваецца, што грошы – у кішэню дзяржавы, а прапаганду – у народ.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"