viasna on patreon

Брэст: Кіраўніцтва вобласці сустрэлася з міжнароднымі назіральнікамі

2010 2010-11-23T13:44:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-miznar-nazir-5.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

23 лістапада адбылася сустрэча старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара і яго намесніка Леаніда Цупрыка з прадстаўнікамі місій АБСЕ і СНД, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі.

Падчас гэтага дыялогу Канстанцін Сумар асаблівы акцэнт зрабіў на тое, што перадвыбарная кампанія вядзецца адкрыта, без процідзеяння іншым палітычным сілам. У якасці аргументу ён прывёў прыклад з уключэннем у склад участковых выбарчых камісій 110 прадстаўнікоў палітычных партый, у тым ліку апазіцыйных. Пры гэтым старшыня аблвыканкама маўчаў пра тое, што далёка не ўсе заяўкі ад партыйных вылучэнцаў былі задаволеныя, а ў цэлым па вобласці партыйнае прысутнасць у гэтых камісіях ледзь-ледзь перавышае 1%.

У сваю чаргу прадстаўнік місіі АБСЭ Бэры Льюіс (прафесійны дыпламат з ЗША, былы амбасадар сваёй краіны ў Інданезіі і Балгарыі, які мае вопыт дыпламатычнай працы ў Расіі) распавёў аб прынцыпах, на якіх будзе будавацца назіранне. У складзе місіі АБСЭ ёсць і прадстаўнікі Расіі, адзін з якіх - Віктар Мокін - заявіў на сустрэчы, што «мы прыехалі не вучыць, а назіраць за адпаведнасцю працэдуры выбараў і заканадаўства».

 Групу назіральнікаў ад СНД прадстаўляў Бахыт Дасанаў, які паведаміў, што акрамя перыяду доўгатэрміновага назірання, у Беларусь прыбудзе ад СНД  400 назіральнікаў для назірання непасрэдна за працэдурай галасавання.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Фота: 1. Канстанцін Сумар і Леанід Цупрык;

2. Бэры Льюіс;

3. Канстанцін Сумар і Віктар Мокін;

4. Канстанцін Сумар і Бахыт Дасанаў;

5. Назіральнікі АБСЕ і СНД.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства