viasna on patreon

Гродзеншчына: Абласная Феміда прадказальна заняла бок раённых судоў

2010 2010-11-23T13:37:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pravasuddze.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродзенская абласная арганізацыя партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада атрымала два адказы на свае наглядныя скаргі, датычныя рашэнняў судоў Мастоўскага і Свіслацкага раёнаў па неўключэнні прадстаўнікоў партыі Дзмітрыя Кучуна і Віктара Дзесяціка ў склад участковых выбарчых камісій.

Гродзенскі абласны суд прадказальна заняў бок раённых судоў і, як і чакалася, скаргу гродзенскіх грамадоўцаў не задаволіў. Старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандар Грынкевіч парушэнняў у рашэннях суддзі Мастоўскага раённага суда Алы Боцька і суддзі Свіслацкага раённага суда Жанны Салагубік не выявіў.

Назіральнікі лічаць, што ў дадзенай сітуацыі абласны суд не захацеў унікліва разбірацца ў справах і выявіў карпаратыўную салідарнасць з судамі ніжэйшай інстанцыі. Да слова, старшыня Гродзенскага абласнога суда Аляксандар Грынкевіч ў канцы мінулага году быў ўзнагароджаны вышэйшай юрыдычнай прэміяй Беларусі “Феміда” ў намінацыі “Правасуддзе”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства