viasna on patreon

Агітацыйны аўтапрабег з удзелам замежных грамадзян “Мы за бацьку!” пабываў у Пінску (фота)

2010 2010-11-23T13:05:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pinsk-autaprabeg-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Амаль цэлую паласу сённяшняя газета “Пінскі веснік” (№ 93) прысвяціла міжнароднаму аўтапрабегу “Мы за бацьку!”. На дзіва аператыўна матар’ял з’явіўся і на сайце выдання. У артыкуле падкрэсліваецца, што акцыя была зладжана расійскай грамадскай арганізацыяй “Браты  славяне” у падтрымку курса, абранага Беларуссю, і Прэзідэнта краіны.

 У Пінск удзельнікі аўтапрабегу прыбылі  ўвечары 21 лістапада. Нягледзячы на позні час, для ніх адмыслова быў зладжаны мітынг з удзелам прадстаўнікоў пінскага гарвыканкаму, арганізацый “Белая русь”, БРСМ, ветэранаў і актывістаў гарадскога маладзёвага штабу ў падтрымку А.Р. Лукашэнкі.

 Замежныя госці адзначылі, што : “…, что предложенный Президентом Республики Беларусь Александром Григорьевичем Лукашенко курс развития нашей страны оказался правильным. Мы смогли создать новую Беларусь не только суверенным государством, но и способным самостоятельно решать экономические проблемы, не допускать обвальной приватизации и «шоковой терапии». Простые россияне и украинцы отмечали, что многое из того, что сделано для людей в Беларуси, хотели бы видеть у себя. Нужно и далее придерживаться выбранного курса, следовать за истинно народным лидером”.

Пінскія праваабаронцы заўважылі, што беларускае выбарчае заканадаўства забараняе замежным грамадзянам удзельнічаць у перадвыбарчай агітацыі, акрамя таго замежныя арганізацыі не могуць фінансаваць перадвыбарчыя  мерапрыемствы.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

(Фота газеты “Пінскі веснік”)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства