viasna on patreon

Маладэчна: Месцаў для агітацыі паболела

2010 2010-11-23T11:19:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-mescy-agit.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сайце Маладэчанскага райвыканкама з’явілася рашэнне аб унясенні зменаў у пастановы аб месцах для агітацыі. Па незразумелых прычынах спіс дазволеных для пікетаў і сустрэчаў з кандыдатамі месцаў быў значна пашыраны.

Паводле новага рашэння, акрамя вызначаных раней Цэнтральнай бібліятэкі і Палаца культуры чыгуначнікаў, сустрэчы з кандыдатамі можна будзе арганізоўваць яшчэ ў дзесяці ўстановах, а таксама ў іншых памяшканнях з дазволу кіраўнікоў арганізацый.

Спіс месцаў для правядзення пікетаў таксама значна пашыраны. Але ў ім пазначана толькі два сапраўды шматлюдных месца: пляцоўка перад гандлёвым цэнтрам “Тройка” і Цэнтральная плошча. Астатнія аб’екты, прапанаваныя райвыкамам для мітынгаў і пікетаў, зноў жа выклікаюць недаўменне: гарадскі стадыён і пяць спартовых пляцовак каля школ. Дзе там шукаць выбаршчыкаў, напрыклад, для раздачы ўлётак?

Таксама ў другой рэдакцыі ўлады нарэшце ўзгадалі пра існаванне ў раёне зусім немалой вёскі Лебедзева і дазволілі там у Доме культуры кандыдатам сустракацца з выбаршчыкамі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства