viasna on patreon

У Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі

2010 2010-11-22T19:31:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mazyr-mescy-agit-2...jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чатыры дні прайшлі з моманту рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты, а ў Жлобіне няма стэндаў для размяшчэння перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведаміў Віктар Канцавенка, каардынатар перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

«Дзе размясціць агітацыйныя матэрыялы? З такім пытаннем я звярнуўся да намесніка старшыні раённай выбарчай камісіі Валянціны Няхай. А яна мне адказала, што, маўляў, гэта не нашы праблемы. І параіла звярнуцца да намесніка старшыні райвыканкама па будаўніцтву», - патлумачыў Канцавенка.

Намеснік старшыні райвыканкама паабяцаў, што стэнды будуць — праз тры дні, 24 лістапада. «Апроч таго, што апазіцыйныя кандыдаты не маюць магчымасці дайсці да выбаршчыкаў праз СМІ, у Жлобіне нават стэндаў няма, каб размясціць інфармацыю. Пра якія роўныя ўмовы для кандыдатаў можна казаць?», - адзначыў Віктар Канцавенка.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства