Апрануў на дзяцей майкі з партрэтамі Лукашэнкі падчас футболу дэпутат Георгій Дарбуашвілі (фота)
https://spring96.org/be/news/38005
2010
2010-11-22T19:00:27+0200
2010-11-22T19:00:27+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/brest-majki-luka-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора, 21 лістапада ў Брэсце прайшоў матч паміж брэсцкім “Дынама” і бабруйскай “Белшынай”. Падчас матча на стадыёне знаходзілася каля 30 дзяцей і падлеткаў, апранутых у рознакаляровыя майкі з партрэтам Лукашэнкі і напісам “Наш президент”. Ініцыятар гэтай акцыі – дэпутат Берасцейскага гарсавету Георгій Дарбуашвілі.
У перапынку шоў працягнулася, на бегавой дарожцы ўзнагароджвалі маладых футбалістаў і футбалістак Брэсцкай вобласці, якія таксама былі апранутыя ў такія ж майкі. Заўзятары на трыбунах сустрэлі з’яўленне дзяцей ў “прэзідэнцкіх” майках свістам і рэплікамі абурэння.
Дзе дэпутат ўзяў грошы на выраб маек, пакуль невядома.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”