Слонім: Невядомыя зрываюць інфармацыйныя матэрыялы Рымашэўскага
https://spring96.org/be/news/38003
2010
2010-11-22T18:43:29+0200
2010-11-22T18:43:29+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/slonim-rumash-uletki-2.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У Слоніме 25 лістапада ў кінатэатры “Мір” плануецца першая сустрэча з кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Віталём Рымашэўскім. Слонімскія сябры партыі “БХД” пачалі развешваць абвесткі ў дазволеных месцах, але незнаёмыя асобы адразу іх зрываюць. Вось што паведаміў пра гэта мясцовы актывіст БХД Іван Бедка: “Нядаўна павесілі абвестку аб тым, што адбудзецца сустрэча ў кінатэатры “Мір” з Віталём Рымашэўскім каля Слонімскага аўтарамонтнага завода, але праз некалькі хвілін яе сарвалі. У цэнтры горада таксама зрываюць улёткі Віталя Рымашэўскага. Мы ўжо вывешваем іх паўсюду, але следам іх зрываюць. Магчыма, у Слоніме ёсць спецыяльныя людзі, якія будуць гэтым займацца да самых выбараў”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”