viasna on patreon

Магілёў: Абскарджваюцца рашэнні Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна аб месцах для агітацыі

2010 2010-11-21T17:38:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/administracyjakastrychnickagarajonamagiliova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г.Магілёва

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна г.Магілёва

Барыс Бухель падаў скаргу ў абласную выбарчую камісію. Ён патрабуе прызнаць тры рашэнні Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Магілёва - №№22-6, 22-7 і 22-33 ад 10.11.2010г. - не маючымі юрыдычнай сілы. Праваабаронца лічыць, што дадзеныя рашэнні не былі ўзгоднены з раённай выбарчай камісіяй, бо ў тэксце дакументаў пра такое ўзгадненне нічога сказана не было.

Указаныя рашэнні датычацца размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў кандыдытаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, прадастаўлення памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдытаў у прэзідэнты з выбаршчыкамі і вызначэння месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць кандыдаты.

Праваабаронца сцвярджае, што нідзе ў абскарджваемых тэкстах не сказана, што рашэнні Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна ўзгоднены з Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй, што з’яўляецца грубым парушэннем заканадаўства аб справаводстве з боку раённай адміністрацыі. Разам з тым Барыс Бухель адзначае парушэнне часткі 3 артыкула 11 Выбарчага кодэкса.  

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства