viasna on patreon

Магілёў: Праваабаронца просіць Цэнтрвыбаркам размясціць на сайце камісіі ўсе прынятыя пастановы

2010 2010-11-22T15:32:02+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/centrvybarkam.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель просіць Цэнтральную камісію размясціць на сваім сайце ўсе пастановы, прынятыя падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі 2010 года. З гэтай нагоды ён падрыхтаваў і падаў адпаведну скаргу ў Цэнтрвыбаркам.

У якасці аргумента праваабаронца спасылаецца на часткі 1 і 2 артыкула 13 Выбарчага кодэкса, паводле якога падрыхтоўка і правядзенне выбараў здзяйсняецца адкрыта і галосна.

“З 74 пастановаў Цэнтрвыбаркама, якія былі прынятыя падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, на сайце не размешчаны 57, - гаворыць праваабаронца. - Гэта пастановы №№ 45, 51, 52, 54 – 81, 84 – 92, 97, 98, 99, 101 – 117. У двух апублікаваных пастановах - №43 і №44 -   інфармацыя не з'яўляецца поўнай”.

Праваабаронца адзначае, што гэтым пытаннем ён зацікавіўся пасля выхаду пастановы №99 ад 05.11.2010 г, у якой зацверджаны прыкладны сцэнар трэнінга для сябраў участковых камісій і якую Цэнтрвыбаркам не размясціў на сваім сайце.

“Якраз гэтая пастанова, якая была прынята “з улікам прапановы Місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ” і “у мэтах забеспячэння дэмакратычнасці выбарчага працэса, празрыстасці працэдуры падліку галасоў выбаршчыкаў, падвышэння прафесіяналізму ўчастковых камісій”, напрамую датычыцца ўсіх назіральнікаў і прадстаўнікоў СМІ, бо яны, паводле гэтага дакумента, маюць права прысутнічаць на гэтых трэнінгах.

Нягледзячы на тое, што ЦВК прадэкларава імкненне да дэмакратычнасці і празрыстасці выбарчага працэса, яна не змясціла на сайце інфармацыю, якая дае магчымасць назіральнікам і журналістам папрысутнічаць на гэтым трэнінгу і зняць найбольш спрэчныя моманты ў трактаванні выбарчага заканадаўства”, - гаворыць праваабаронца.

Барыс Бухель заяўляе, што неапублікаванне інфармацыі такога кшталту затойвае яе ад шырокай грамадскасці і абмяжоўвае правы, законныя інтарэсы і магчымасці ўдзелу ў канкрэтных выбарчых працэсах назіральнікаў і журналістаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства