viasna on patreon

Адміністратыўныя справы на гомельскіх актывістаў Андрэя Толчына і Сяргея Трыфанава перанесеныя на 13 сакавіка

2006 2006-03-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Цэнтральным судзе Гомеля 9 сакавіка разглядалі адміністратыўныя справы Андрэя Толчына і Сяргея Трыфанава, на судзе прысутнічалі назіральнікі АБСЭ.

Агітатара Андрэя Толчына абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 45 Выбарчага кодэксу, распараджэньня старшыні гарвыканкаму №39 "Аб устанаўленьні парадку распаўсюду агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь", а таксама пастановы Цэнтравыбаркаму №13 пра парадак выкарыстаньня сродкаў масавай інфармацыі. Міліцыя пяць разоў затрымлівала спадара Толчына на вуліцах з буклетамі Мілінкевіча, газэтамі "Народная Воля" і "Товарищ", у якіх друкавалася праграма кандыдата на прэзыдэнта.
На судзе супрацоўніца ідэалагічнага аддзелу гарвыканкаму Ірына Клімовіч, якая, як упаўнаважаная асоба, склала на Толчына пяць пратаколаў, не змагла адказаць, якія менавіта палажэньні заканадаўства парушыў агітатар. Абвінавачаньні ўрэшце зьвяліся да таго, што спадар Толчын раздаваў агітацыйныя матэрыялы ў “не прызначаным месцы і ў не ўстаноўленай форме (раздача з рук)”.
Аднак падчас судовага паседжаньня высьветлілася, што і само распараджэньне старшыні гарвыканкаму пра парадак распаўсюду агітацыйных матэрыялаў адменена.
Судзьдзя Марына Дамненка перанесла вынясеньне рашэньня на агітатара Толчына на 13 сакавіка.

Адклалі таксама разгляд адміністратыўнай справы на распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў Аляксандра Мілінкевіча, газэтаў “Народная Воля” і “Товарищ” ў “не прызначаным месцы і ў не ўстаноўленай форме” Сяргея Трыфанава, які запатрабаваў на судзе перакладчыка з расейскай мовы на беларускую, паколькі судовае паседжаньне ў Цэнтральным судзе на беларускай мове не вядзецца, а расейскую ён ведае недасканала.
Судзьдзя Марына Дамненка патлумачыла, што ў судзе няма перакладчыка — і перанесла разгляд справы на 13 сакавіка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства