viasna on patreon

У Вілейцы ўвага да выбараў не прыцягваецца. Фотафакт

2010 2010-11-21T16:38:37+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vialiejka-plakaty4.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Вілейцы з’явіліся плакаты, якія нагадваюць пра падзею, што адбудзецца 19 снежня. Калі шукаць іх адмыслова, то можна ўбачыць амаль на кожнай установе, але ўвагі яны абсалютна не прыцягваюць. Часта гэтыя плакаты зусім не заўважныя на фоне рэкламы і вывесак.

Здаецца, што друкаванай інфармацыйнай прадукцыі недастаткова, бо сустракаецца і “самвыдат” - раздрукаваныя на прынтары аб’явы пра дату выбараў.

Размешчаны выбарчыя плакаты і на кожным акне ЗАГСу, але ў такім кантэксце гэта выглядае хутчэй як аздоба, адзін з плакатаў – “Твой выбор - правильное направление” – нагадвае слоган для маладажонаў.

Ствараецца ўражанне, што такая інфармацыйная прадукцыя служыць хіба што для канстатацыі: “Выбары адбудуцца, але гэта зусім не важна”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства